- 02.09.2026
- Новости
ЗАТ “Гудзевічы” першым на Мастоўшчыне завяршыла ўборку зерневых культур і святкавала дажынкі.
Павіншаваць хлебаробаў гаспадаркі з гэтай знамянальнай падзеяй прыехалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раман Рублік і намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.
Яшчэ нядаўна на вуліцах аграгарадка не было відаць людзей – усе былі заняты на жніве.
А ў дзнь Дажынак-2026 цэнтр Гудзевіч змяніўся непазнавальна: яго запоўнілі гандлёвыя рады, розныя атрыкцыёны.
На свята прыйшло шмат людзей. Ужо не ў спецадзенні, а ў белых кашулях з дажыначнымі какардамі запоўнілі ганаровыя месцы камбайнёры і вадзіцелі.
Прыйші на урачыстасць іх жонкі і дзеці.








